Лукашэнка адказваў доўга. Расказаў, што «Дом урада грамілі». Прасіў не пускаць стрэлы ў яго ў пытанні палітвязняў. І тут жа сказаў, што ён «апошняя надзея» палітвязняў. І запатрабаваў «не душыць на яго ў пытанні палітвязняў».

«Навошта вы мяне даўбаеце? Я ж магу тым жа адказаць і не размаўляць больш з вамі на гэтую тэму, — раздражнёна заявіў Лукашэнка. — Я хацеў бы такое пытанне падняць. Я не намякаю на тое, што я крыважэрны і зраблю дрэнна, раз вы так ставіце пытанне. Але калі вы чагосьці ад чалавека хочаце, то вы на яго не душыце, не цкуйце».

«Папросяць яны мяне памілаваць — я разгледжу. Гэта не значыць, што памілую. Я іх просьбу разгледжу, калі б яны да мяне звярнуліся. Слухай, прэзідэнт, ты ж вялікадушны, цябе людзі просяць, шкоду кампенсавалі, больш не будзем так рабіць, давайце прымем рашэнне. Толькі так, а не інакш», — сказаў ён.

І даў указанне Мальцаву: «Знайдзіце нармальную калонію, і няхай Саннікаў там жыве спакойна». Той устаў і зарагатаў. Гэта нагадала смех чыноўнікаў пры Лукашэнкавым расказванні пра збіццё Някляева, у часе паслявыбарчай прэс-канферэнцыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?