Адкрываючы сваю праэс-канферэнцыю 23 снежня, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён не хоча, каб такі год паўтарыўся «з пункту гледжання эканомікі і фінансаў». Адзначыў, што пастаўкі энэрганосьбітаў у Беларусь манапалізаваны Расіяй і звязаў праблемы ў эканоміцы з ростам цэн на энэрганосьбіты. Прызнаў, што ў праблем былі і суб’ектыўныя, і аб’ектыўныя прычыны. Але настойліва падкрэсліў, што прычынай былі дарагія цэны на сыравіну. Кажа, што «галаву попелам пасыпаць не трэба», бо «будзем мець сем працэнтаў росту ВУП».

Кажа, што наступны год будзе вельмі добрым у эканоміцы, лепшым, чым найлепшыя мінулыя гады.

«Год быў няпросты, а наракаць трэба на сябе, але гэта ўжо гісторыя.

Год застанецца як год вялікіх урокаў. Госпад ударыў нас па галаве і сказаў: не жальцеся. Жыць трэба па сродках».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?