Пабачыць гэтую музычную казку зможа той, хто 31 снежня прыйдзе сустракаць Новы год у Беларускі цэнтр Таронта.
Падчас адной з рэпетыцыяў удзельнікі гурта запісалі на відэа заключную песню са спектаклю (музыка Крыса Кельмі, беларускі тэкст Віялеты Кавалёвай) і
дасылаюць гэтую відэапаштоўку ўсім суайчыннікам у Беларусі і за яе межамі.