Па словах відавочцаў, Сяргей, як і іншыя фатографы, займаўся сваёй працай — здымаў мерапрыемства.Да яго падышоў
невядомы мужчына, які на падвышаных танах і з нецэнзурнай лексікай пачаў «наязджаць» на фатографа, бо той, маўляў, паставіў свой заплечнік на праезную частку.
Сяргей папрасіў перавесці размову ў спакойны тон і не грубіяніць.
«Невядомым мужчынам» апынуўся даволі вядомы Максім Грышчанка — маёр (намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС).
Шэлега адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.
***
Калегі Сяргея зазначаюць, што яго выпусцілі з пастарунка.
0
0
0
0
0
0