22 снежня каля 10-й ранку дожджык ператварыў аўтадарогу «Мінск-Гродна» у ледзяную пастку на кавалку ў раёне Іўя. Увагу кіроўцаў прысыпляла тое, што ад Менску да Іўя траса была абсалютна сухой і камфортнай. А вось кавалак дарогі на Івейшчыне, працягласцю прыкладна 9 кіламетраў, стаў коўзанкай.

У выніку адна фура «склалася» і не змагла працягваць рух. Другая вылецела ў кювет. А гружаны кілбасамі мікрааўтобус перакуліўся на ўзбочыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?