25.12.2011 / 20:56

Былы віцэ-прэм'ер Кабякоў: «Расія — не проста краіна, гэта — Радзіма» 18

Цяперашні пасол Беларусі ў Расіі прызнаўся.

Пасол Беларусі ў Расіі Андрэй Кабякоў, які сем гадоў выконваў абавязкі віцэ-прэм’ера Беларусі, у інтэрв’ю газеце «Саюз. Беларусь-Расія», прызнаўся, якую краіну ён лічыць роднай:

«Для мяне Расія — не проста краіна, гэта — Радзіма.
Ды і мая жонка таксама масквічка… Хоць я ў Маскве пасля нараджэння пражыў усяго тры гады: у мяне бацька — вайсковы лётчык-знішчальнік. Ён тады вучыўся ў сталіцы ў Акадэміі. А потым, да 16 гадоў, я жыў у Беларусі. У Мінску скончыў школу. Дарэчы, бацька родам з-пад Тулы, а мама — з горада Пушкіна, які цяпер уваходзіць у склад Санкт-Пецярбурга. Але ўсё сваё жыццё, лёс яны звязалі з Беларуссю. Потым я прыязджаў у Маскву вучыцца — у авіяцыйны інстытут на пяць з паловай гадоў. Вось і ўся мая маскоўская біяграфія. І так воляю лёсаў атрымалася, што мы з сям’ёй апынуліся ў Беларусі, і ўся кар’ера, усё жыццё мая выбудаваліся там».

Андрэй Кабякоў нарадзіўся ў 1960 годзе ў Маскве. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, Беларускі інстытут народнай гаспадаркі і Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ.

Працаваў старшынём Дзяржкантроля, віцэ-прэм’ерам, міністрам эканомікі, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Кабякоў — адзін з безлічы высокіх лукашэнкаўскіх чыноўнікаў, якія нарадзіліся не ў Беларусі. Але хіба не першы, хто адкрыта акцэнтаваў увагу на тым, што ён не ўспрымае Беларусь як сваю радзіму.

NN.by

0
Кнехт / Адказаць
25.12.2011 / 21:22
Заўжды падазраваў розных "патрыётаў", якія казалі слова "Радзіма" без удакладнення, ў тым, што яны падразумявалі пры гэтым: "Радзіма Расія" альбо "Радзіма СССР" - толькі не "Радзіма Беларусь"! Вось яно і праявілася. Да Кабякова пытанняў няма. Большасць расіян лічаць сябе ў другіх краінах закансерваванымі агентамі альбо агентамі ўплыву (напэўна, з-за ўбітай ім ідэі захопу ўсяго свету :)). Застаюцца пытанні да кіраўніцтва РБ - калі, зразумела, яно не лічыць сябе "акупацыйнай адміністрацыяй" ...
0
Франак Нырка / Адказаць
25.12.2011 / 21:24
Дык ён быў: "старшынёй дзяржкантроля, віцэ-прэм'ерам, міністрам эканомікі і намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта сваёй Радзімы?" Нешта не зразумела куды яго зараз ягоная Радзіма паслала паслом. У пасольства Беларусі? Дык недалёка паслала. Мая Радзіма маех суайчыннікаў пасылае значна далей. Каб вось ня ўсіх паслала толькі, бо занадта ўжо месца на зямлі шмат.
0
Ёпрст / Адказаць
25.12.2011 / 21:29
Шэрыя пацукі з малым IQ. Які розум трэба мець, каб такое паслу гаварыць. Можа нахабства зашкальвае. Альбо сапраўды думае, што ён "старэйшы" брат беларусам. Усё адно, гэта узровень інтэлекту, як і таго Пуціна з ягонымі публічнымі блатнымі выразамі, ці Лукашэнкі з сваімі "эратычнымі" прапановамі
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру