Удзельная вага замежнага капіталу ў статутных фондах беларускіх банкаў склала 29,8% на 1 снежня 2011 года супраць 28,3% роўна год таму. Такія даныя прыводзяцца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка Беларусі.

Усяго за 11 месяцаў года прамыя ўклады замежных інвестараў у статутныя фонды банкаў узраслі на 32,9% да Br3,871 трлн. Як вынік, доля замежнага капіталу ў статутных фондах беларускіх банкаў склала на 1 снежня 29,8% супраць 24,2% у студзені бягучага года і 28,3% на пачатак снежня 2010 года.

Паводле даных Нацбанка,

на гэты час 26 банкаў з 31, дзеючага ў Беларусі, маюць замежны капітал. Пры гэтым у 23 банках доля ўдзелу замежных інвестараў у статутным фондзе перавышае 50%:
у тым ліку ў 9 банках яна складае 100%, у 14 доля замежнага капіталу — большая за 50%. У статутных фондах беларускіх банкаў прысутнічае капітал з Расіі, Аўстрыі, Кіпра, Ірана, Швейцарыі, Нідэрландаў, Лівана, Украіны, Люксембурга, Казахстана, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Латвіі і іншых краін.

З 31 дзеючага беларускага банка 26 банкаў маюць ліцэнзію на прыцягненне ўкладаў фізічных асоб, 11 — на ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі. У тым ліку ў лістападзе Нацбанк Беларусі пашырыў ліцэнзійныя паўнамоцтвы ЗАТ «Крэдэксбанк», якое атрымала права на правядзенне банкаўскіх аперацый па адкрыццю і вядзенню рахункаў у каштоўных металах, па прыцягненню і размяшчэнню каштоўных металаў ва ўклады (дэпазіты), а таксама па іх куплі-продажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?