Беларусь не плануе мяняць нормы вагі дазволенага да правозу праз мяжу «адзінага і непадзельнага тавара» з 35 кг да 10–12, распавёў кіраўнік прэс-службы Мытнага камітэта Ігар Пяшко:

«Гэтыя нормы ўстанаўліваюцца пагадненнямі, якія носяць міжнародны характар. І ад свайго імя Беларусь не мае права змяняць гэтыя нормы.

Пра чуткі наконт адзінага і непадзельнага тавару можна сказаць, што яны (нормы) застаюцца нязменнымі. Гэта тычыцца і ўвядзення іншых ставак падаткаў на бытавую тэхніку».

Нагадаем, на сённяшні дзень праз мяжу дазволена правозіць да 50 кг рэчаў для асабістага карыстання, за якія не трэба плаціць «растаможку». У тым ліку, вага адной рэчы не павінна перавышаць 35 кілаграмаў. Але апошнім часам з’явіліся чуткі, што Беларусь нібыта прапаноўвае ўнесці змены ў адпаведнае пагадненне, якія не толькі зменшаць дазволеную для правозу вагу тавару, але і павялічаць падаткі на ўвоз бытавой тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?