Камітэт дзяржбяспекі Беларусі ў 2011 годзе спыніў дзейнасць шэрагу кадравых супрацоўнікаў і агентаў замежных спецслужбаў. Пра гэта ў інтэрв’ю дзяржаўнаму агенцтву БелТА паведаміў старшыня КДБ Вадзім Зайцаў.

Паводле яго слоў, раскрыты дзясяткі вярбовачных падыходаў да беларусаў з боку замежных разведвальных органаў, што дазволіла папярэдзіць і не дапусціць учынення грамадзянамі Беларусі цяжкіх злачынстваў і абараніць жыццёва важныя інтарэсы дзяржавы ад замахаў замежных спецслужбаў.

Зайцаў паведаміў

, што сёлета за здраду дзяржаве ў форме шпіянажу Вярхоўным судом прыгавораны да сямі гадоў пазбаўлення волі грамадзянін Беларусі,
які прадаваў інфармацыю аб абаронным патэнцыяле краіны, будучы завербаваным адной са спецслужбаў краін НАТО.

У 2011 годзе ў КДБ было

распачата больш за 50 крымінальных спраў па прыкметах карупцыйных злачынстваў,
іншымі органамі паводле матэрыялаў Камітэта дзяржбяспекі — больш за 80, сказаў Зайцаў. Асуджаны 44 чалавекі, 33 з іх — службовыя асобы.

Прадухілена неабгрунтаванае расходаванне дзяржаўных сродкаў — больш за 196 мільярдаў рублёў, 137 мільёнаў долараў і 2,6 мільёна еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?