photo.bymedia.net photo.bymedia.net
У пятніцу і суботу — 30 і 31 снежня — на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег з дажджом. У асобных раёнах будзе слабы галалёд, на дарогах месцамі ўтворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ў пятніцу і суботу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.
31 снежня слупок тэрмометра месцамі апусціцца да мінус 5 градусаў марозу.
У навагоднюю ноч
Месцамі пройдзе кароткачасовы снег.
Тэмпература можа апусціцца да 7–9 градусаў марозу.На дарогах узмоцніцца галалёдзіца, таму кіроўцам трэба быць асабліва ўважлівымі.
Паводле папярэдняга прагнозу, у Мінску ў навагоднюю ноч чакаецца 3–5 градусаў марозу, днём ад мінус 2 да 0 градусаў.Выпадзе невялікі снег. За апошнія 30 гадоў снег адсутнічаў у Мінску ў
Самай снежнай была навагодняя ноч у 2002 г., калі вышыня снегу сягала 29 см.
Самая марозная навагодняя ноч на тэрыторыі Мінска была ў 1941 г. (мінімальная тэмпература склала мінус 29,8 градуса).
Самая некамфортная навагодняя ноч прыпала на 1979 год (мінімальная тэмпература склала мінус 23 градусы, дзьмуў моцны
Самая цёплая святочная ноч за апошнія 20 гадоў прыйшлася на 2007 год, калі тэмпература не апусцілася ніжэй за плюс 3 градусаў, ішоў праліўны дождж.
У нядзелю, 1 студзеня, тэмпература складзе ад мінус 5 да 2 градусаў цяпла, месцамі ўначы да 7–9 градусаў марозу. Месцамі чакаецца невялікі снег, на дарогах галалёдзіца.