Кіраўніцтва спецкамендатуры дало Паўлу Севярынцу першы за чатыры з паловай месяцы вызначаны законам штомесячны адпачынак, аднак абавязала яго з’явіцца на месца адбыцця пакарання 1 студзеня.

Сам жа палітык перакананы: калі б не яго Дзень нараджэння (30 снежня), прыехаць на які сабраліся дзясяткі аднапартыйцаў, дазволенага па законе адпачынку ён бы не атрымаў і ў гэты раз, нават нягледзячы на адсутнасць якіх-кольвек парушэнняў.

«Кіраўніцтву камендатуры не трэба, каб на святы пад камендатурай стаяла 10–15 машын, тых, хто прыязджае святкаваць. Таму ў сераду вечарам атрымаю адпачынак. Змагу 29 і 30 снежня пабыць у Віцебску. Дарога доўгая, таму 31 увечары трэба будзе ўжо ехаць назад. Новы год адзначу ў цягніку і 1 студзеня ўжо буду ў спецкамендатуры.

16 траўня 2011 года Павал Севярынец быў асуджаны за арганізацыю паслявыбарчых пратэстаў да трох год абмежавання волі на «хіміі» і быў накіраваны адбываць пакаранне ў вёску Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?