У лютым наступнага года спаўняецца 75 год з дня нараджэння выдатнага пісьменніка Міхася Стральцова, у сакавіку — 70 год з дня нараджэння гісторыка, грамадскага дзеяча, галоўнага рэдактара Беларускай Энцыклапедыі Міхася Ткачова, а ў верасні — 100 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Беручы пад увагу значэнне гэтых трох дзеячаў для нашай нацыянальнай культуры, выдавецтва «Лімарыус» мае намер падрыхтаваць у наступным годзе адмысловы выпуск беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час», у якім кожнаму з іх будзе прысвечаны асобны раздзел. Мяркуецца, што аб’ем кнігі складзе 400 — 410 старонак.

Недрукаваныя ўспаміны пра Міхася Стральцова, Міхася Ткачова і Максіма Танка, падрыхтаваныя да друку лісты і іншыя дакументы з каментарамі
выдавецтва «Лімарыус» просіць дасылаць на электронны адрас [email protected].

Тэрмін прадстаўлення тэкстаў — не пазней як 30 чэрвеня 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0