У выніку пажару ў адным з вытворчых будынкаў Жабінкаўскага цукровага завода знішчана паўтоны сушаных бураковых жамерынаў.
Як паведаміў
На месца здарэння былі адпраўлены чатыры аўтацыстэрны. Да моманту прыбыцця першых падраздзяленняў ратавальнікаў у цэху грануляцыі жамерынаў было моцнае задымленне, у бункеры адбывалася тленне сушаных жамерынаў.
За 59 хвілін пажар быў ліквідаваны. Агнём знішчаны ўсе 500 кг сушаных бураковых жамерынаў, што знаходзіліся ў бункеры.
Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс не парушаны. Мяркуемая прычына пажару — парушэнне тэхналагічнага працэсу пры сушцы жамерынаў. Сума ўрону ўстанаўліваецца.
Бураковыя жамерыны — пабочны прадукт цукровай вытворчасці, выкарыстоўваюцца ў якасці корму жывёле.