14.02.2007 / 13:39

ТБМ прапануе назваць імем Напалеона Орды вуліцу Камуністычную ў Менску 8

Існаваньне вуліцы Камуністычнай ТБМ лічыць «гістарычным нонсэнсам».

Кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы прапануе мінскім уладам назваць адну з сталічных вуліц іменем Напалеона Орды, мастака, кампазітара і музыканта.

Якраз гэтымі днямі святкуецца 200‑годдзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка. Як адзін з варыянтаў, ТБМ прапануе перайменаваць вуліцу Камуністычную, існаванне якой лічыць «гістарычным нонсэнсам».

Глядзі яшчэ:
200 гадоў Напалеону Орду

0
czyk / Адказаць
14.02.2007 / 13:44
http://skaryna.licej.net/3.htm — Абаронім менскія вуліцы! Ад ТБМ, у тым ліку. То Міхайлаўскую маняцца ў Орды перарабіць, то Каломенскую ў Міцкевіча. Ёсьць балата добрых Менскіх вуліц, якія ніколі ня мелі нармальных імёнаў. Скіруйце свой імпэт туды!
0
Паўлюк / Адказаць
14.02.2007 / 14:29
вот жа нягоднікі! чыку, Вінцук Вячорка, дарэчы, таксама сябра ТБМ.
0
Віталь з Менску / Адказаць
14.02.2007 / 15:44
Прапаную дакладна вызначыцца за назвай шэрагу вуліц, і называць іх менавіта так, як вызначыліся. Каб зажылі тыя назвы як пляц Каліноўскага, ня гледзячы на стаўленне да гэтага ўлад. Зараз шмат хто ведае, што кастрычніцкая - гэта ніякая не кастрычніцкая, а Каліноўскага. З вуліцай камнуністычнай таксама можна так абысціся. І не толькі з ёю. Не трэба чакаць ад уладаў цуда, хоць яны і не пашкодзілі б. Каб людзі лягчэй запаміналі новыя-старыя назвы, можна зрабіць дзеля пачатку піяр тром вуліцам. А потым, праз пэўны час пашыраць кола новых-старых назваў.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру