Суд Першамайскага раёна Мінска выдаў 26 снежня чарговы дазвол на развітанне асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага з памерлым бацькам, паведаміў жонка Бяляцкага Наталля Пінчук.

Яна адзначыла, што гэта ўжо трэці па ліку дазвол суду. «Я таксама звярнулася ў Дэпартамент выканання пакаранняў і пракуратуру, з тым каб Бяляцкага змаглі адпусціць развітацца з бацькам. Цяпер зноў пайду па інстанцыях», — сказала Пінчук, нагадаўшы, што два папярэднія дазволы суда рэалізаваць не ўдалося.

Віктар Усцінавіч Бяляцкі памёр 24 снежня на 84-м годзе жыцця. Пахаванне адбудзецца 27 снежня ў Светлагорску (Гомельская вобласць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?