Наталля Пінчук, жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага, атрымала пісьмовую адмову ў дэпартаменце выканання пакаранняў МУС на просьбу адпусціць яе мужа з жодзінскага СІЗА развітацца з бацькам, які памёр 24 снежня. Вусная адмова таксама быў атрымана ў пракуратуры.

У абодвух ведамствах спаслаліся на тое, што заканадаўствам

не прадугледжана магчымасць такога спаткання для асоб, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу.
У адпаведнасці з законам «асоба, якая знаходзіцца пад вартай, мае права на кантакты з абаронцамі, спатканне з блізкімі сваякамі і сябрамі сям’і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у прызначаных для гэтых мэтаў памяшканнях месцаў утрымання пад вартай; іншага парадку прадастаўлення спаткання асобам, у дачыненні да якіх прысуд не ўступіў у законную сілу, не прадугледжана».
У дэпартаменце выканання пакаранняў і пракуратуры праігнаравалі рашэнне суда Першамайскага раёна Мінска ад 26 снежня,
які выдаў чарговы дазвол на развітанне асуджанага праваабаронцы з нябожчыкам бацькам. Рашэнне адпусціць Бяляцкага на развітанне з бацькам суд выносіць ужо трэці раз, але рэалізаваць яго так і не ўдалося.

Віктар Усцінавіч Бяляцкі памёр 24 снежня на 84-м годзе жыцця. Яго пахаванне пройдуць 27 снежня ў Светлагорску (Гомельская вобласць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?