Кітайскі холдынг «Джылі» (Geely Automobile Holdings Ltd.) зацікаўлены ў стварэнні вытворчасці легкавых аўтамабіляў у Беларусі.
Пра гэта было заяўлена 23 снежня ў Мінску на перамовах кіраўніцтва холдынгу з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.

На прэзентацыі прадукцыі прэзідэнт кітайскай кампаніі Ян Цзянь выказаў гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва па запуску новых магутнасцяў на адным з беларускіх прадпрыемстваў.

«Джылі» выпускае больш як 30 відаў аўтамабільных мадэляў такіх вядомых марак, як Emgrand, Gleagle, Englon, з рухавіком 1–1,8 літра, поўнай аўтаматычнай і ручной каробкай перадач. У 2010 годзе агульны аб’ём продажу дасягнуў 416 тыс. аўтамабіляў, у тым ліку за межы КНР — 56,2 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?