Сярэдні заробак на Мінскім аўтамабільным заводзе напрыканцы году ў сярэднім — 4 мільёны», — дэкламуе на прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі галоўны рэдактар газеты «Автозаводец» Юрый Дудзінаў.

Еўрарадыё вырашыла пашукаць такі заробак на МАЗе.

Ля прахадной МАЗа ў гадзіну дня не вельмі людна. Хто здымае грошы ў банкамаце, нехта кіруецца на абед. У працоўнага, які паліць на ганку пытаю: «Якія цяпер умовы працы?» Той спачатку пужаецца. Маўляў, адкажаш — а заўтра звольняць. Але пасля расказвае.

«Колькі заробіш:2,5 — 3 мільёны. Для завода гэта мала. Добра, каб пяцёрку давалі.
Кошты скачуць, а заробак — не. Адно прыбяруць — іншае падымуць», — адказвае Мікалай — мужчына гадоў 50-ці.

За ім бачу зусім маладога хлопца — гадоў 19. Андрэй працуе ў электратакарным цэху.

«Плацяць недзе 2,5 мільёны. Я працую тут не больш за год. Мне хапае», — кажа хлопец.

На працу пасля абеду вяртаецца працоўны з канвееру. На заводзе ён збірае кабіны для машын.

«Мы збіраем кабіны асобна ад рам. Плацяць 2,5 і вышэй.
Гэта да часу залежыць, колькі працуеш, там надбаўкі за стаж».

Мужчына працуе на МАЗе два гады. Кажа, што за паўгода заробак яму паднялі на 13%.

Каля яго сустракаю інжынера па ахове працы. І ён таксама не мае агучаных 4 мільёнаў.

«Цяпер глядзяць, якая адукацыя, колькі адпрацаваў на МАЗе. Крызіс моцна ўдарыў. Заробак, шчыра, не вялікі. 2,3 мільёны. Гэта ў звычайнага інжынера. Працоўныя больш атрымоўваюць».

Сярод 10 апытаных знаходзяцца два працоўныя, якія маюць 4 мільёны за месяц. Адзін з іх працуе ў цэху платформ. Крызіс, кажа, ударыў не моцна.

«Я б не сказаў, што ўдарыў. Усё задавальняе пакуль. Каля 4 мільёнаў выходзіць. Прэміі паднімалі, разы ў два», — распавядае хлопец.

Што ж трэба, каб атрымаць 4 мільёны… Каб даведацца пра гэта звяртаюся ў газету ад МАЗа «Автозаводец».

«Ёсць, і працоўныя атрымоўваюць, ёсць, і майстры. Ваганні вялікія.

У кагосьці 1,5 мільёны, у кагосьці і 6 мільёнаў.
Напрыклад, ліцейшчыкі, кавалі, гальваніка, тэрмічка. Там у людзей за шкоднасць ідуць даплаты. У іх большыя адпачынкі», — тлумачаць у газеце.

Па дарозе з МАЗу сустракаю жанчыну, у якой на заводзе працуе сын. Размеркавалі пасля вучэльні. Яна скардзіцца, што той атрымлівае толькі мільён: штрафуюць за спазненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?