Альбом вясёлы, нягледзячы на злавесную вокладку.

Альбом вясёлы, нягледзячы на злавесную вокладку.

«Крамбамбуля» сярод родных краявідаў.

«Крамбамбуля» сярод родных краявідаў.

Лявон Вольскі і кампанія прэзентуюць даўгачаканы альбом «Драбадзі-драбада» — віртуальнае падарожжа па розных еўрапейскіх краінах — славянскіх (Польшча, Славакія, Харватыя) і ня вельмі (Нямеччына, Швэцыя, Францыя, Італія…). Слухаеш песні — і нібыта тэлепартуешся на зялёныя ірландскія пагоркі ці то апынаешся ў белакаменным харвацкім прыморскім мястэчку.

На альбоме 12 песняў — класіка харватскага, славацкага, шведскага, ірландскага, французскага і іншага фолку. Ёсць і дадатковы дыск, на якім усе гэтыя песні выкананыя на мове арыгіналу. Не забыліся музыкі і пра беларускія песні.

Як можа спалучыцца шведскі фолк з беларускім поп-панкам, як прагучыць па-беларуску бессмяротны хіт Ciha woda, і што ў рэшце рэшт гэта за таямнічая «Драбадзі-драбада» — усё гэта можна даведацца, адчуць і пачуць, набыўшы альбом. А зрабіць гэта можна ў «Містэрыі гуку», ці ў супермаркетах, альбо на сайце oz.by. У вольны доступ у інтэрнэце стваральнікі яго выкладаць не плануюць. (Праўда, ад слухачоў можна ўсякага чакаць.)

Выпусціць альбом пад Новы год — удалы камерцыйны ход — па статыстыцы кампакт-дыскі займаюць у свеце другое месца (пасля парфумы) у рэйтынгу найпапулярнейшых падарункаў. А які беларускі дыск можа быць лепшым падарункам за жыццярадасную «Крамбамбулю»?

Хутка новую праграму «Крамбамбулі» можна будзе пачуць і на канцэртах. 31 снежня гурт іграе ў Маскве (Расія), клуб P!PL (Павялецкая/Дзербянёўская, 20), супольна з гуртамі «Ляпіс Трубяцкой» і Pomidor/OFF.

11 лютага «Крамбамбуля» зайграе ў Мінску, у клубе Re:Public (Прытыцкага 62).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?