З 30 снежня пасольства Францыі ў Беларусі будзе выкарыстоўваць толькі папярэдні электронны запіс праз інтэрнэт для падачы дакументаў у візавую службу.

Як удакладняецца на афіцыйным сайце пасольства, гаворка не ідзе ні пра анлайн-падачу дакументаў для атрымання візы, ні пра запаўненне візавай анкеты праз інтэрнэт.

Гэтае новаўвядзенне не адносіцца да ўладальнікаў службовых і дыпламатычных пашпартоў. Яны могуць падаваць дакументы ў любы працоўны час без папярэдняга запісу праз інтэрнэт, загадзя звязаўшыся з консульскай службай па тэлефоне або па электроннай пошце.

Усім астатнім суіскальнікам візы неабходна ў індывідуальным парадку запісацца для падачы дакументаў. Пасольства заклікае запісвацца загадзя, за некалькі тыдняў да мяркуемай даты.

Падрабязную інструкцыю па запісе на прыём у візавую службу можна знайсці на сайце пасольства Францыі www.ambafrance-by.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?