Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін у прыніжальных выразах выказаўся пра апазіцыю, якая разам са звычайнымі грамадзянамі ўдзельнічала ў самых маштабных за ўсю гісторыю антыпуцінскіх мітынгах, нагадаўшы, што ў апазіцыянераў няма ні лідараў, ні выразнай праграмы, пасля чаго абвінаваціў іх у спробе дыскрэдытаваць сам інстытут выбараў.

Адначасова Пуцін запатрабаваў правесці празрыстыя прэзідэнцкія выбары, у якіх мае намер перамагчы ў сакавіку наступнага года.

«Зразумела, у нашай краіне, ды і ў любой іншай краіне заўсёды ёсць, заўсёды былі і заўсёды будуць сілы, якім важная не перспектыва развіцця, а Броўнаўскі рух», — заявіў Пуцін у аўторак на пасяджэнні каардынацыйнага штаба «Народнага фронту».

Пуцін нагадаў трацкісцкі лозунг: «Рух — усё, канчатковая мэта — нішто» (гэта выраз належыць аднаму з лідараў нямецкіх сацыял-дэмакратаў Бернштэйну і стаў адным з асноўных прынцыпаў еўрапейскай сацыял-дэмакратыі, якая адмовілася ад рэвалюцыйных спосабаў змены ўлады).

«Паўтараю яшчэ: такія людзі ёсць, ды і заўсёды будуць. І сцяг ім у рукі, яны маюць права на існаванне, і на самай справе я лічу, што і да іх трэба ставіцца з павагай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0