Зніжка 30% на звадкаваны газ марак ПБА, ПА арганізацыям, якія ўваходзяць у склад ДВА «Белпалівагаз», будзе адменена з 1 студзеня 2012 года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства эканомікі Беларусі нумар 203 ад 23 снежня 2011 г.

Адмена зніжкі звязана з тым, што дзеючыя на ўнутраным рынку адпускныя цэны і зніжкі на звадкаваны газ не забяспечваюць рэнтабельную работу арганізацый — вытворцаў, растлумачылі ў міністэрстве.

«Звадкаваны газ з’яўляецца прадуктам перапрацоўкі нафты, у асноўным імпартуемай у Беларусь. Пасля дэвальвацыі беларускага рубля яна падаражэла, як і ўвесь імпарт. У існуючых умовах рэалізацыя звадкаванага газу на ўнутраны рынак стала стратнай. Такім чынам, скідка адмяняецца для павышэння эфектыўнасці фінансава-эканамічнай дзейнасці вытворцаў звадкаванага газу пры рэалізацыі яго на ўнутраным рынку», — адзначылі ў Мінэканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?