Рэдакцыі «Борисовских новостей» не прывыкаць да ператрусаў. Фота Baj.by

Рэдакцыі «Борисовских новостей» не прывыкаць да ператрусаў. Фота Baj.by

У галоўнага рэдактара газеты «Борисовские новости» Анатоля Букаса прайшоў ператрус. «Мне патэлефанавалі з міліцыі і сказалі, што будуць праводзіць ператрус у маім гаражы, — распавёў галоўны рэдактар «Борисовских новостей» Анатоль Букас. — Пры гэтым на маё пытанне, чаму праводзіцца ператрус і што будуць шукаць, міліцыянты сказалі: «Прыязджайце, там даведаецеся». Аказалася, што нехта патэлефанаваў у міліцыю і сказаў, быццам у мяне ў гаражы захоўваюцца скрадзеныя аўтазапчасткі. Нічога акрамя непрададзеных і спісаных асобнікаў газеты там выяўлена не было».

Аднак неўзабаве пасля гэтага інцыдэнту

ў мясцовай выканкамаўскімі газеце «Адзінства» з’явіўся дзіўны артыкул пад назвай «Так які ж рэальны наклад?», у якім распавядаецца аб удзеле карэспандэнтаў гэтага выдання ў ператрусе гаража
галоўнага рэдактара «Борисовских новостей» Анатоля Букаса.

«Карэспандэнты выканкамаўскаў газеты зрабілі з гэтага “сенсацыю”, маўляў, наша газета не карыстаецца папулярнасцю, а рэкламадаўцы, нібыта, выкідваюць грошы на вецер, даючы рэкламу ў «БН». Я буду падаваць у суд на «Адзiнства», паколькі нанесена шкода дзелавой рэпутацыі нашага выдання», — кажа Букас.

Дарэчы, гэта не першы выпад у адрас незалежнага выдання, паведамляюць праваабаронцы.

Так, у «Адзiнстве» месяц таму з’явілася публікацыя, у якой чытачоў інфармавалі аб тым, што жыхары дома, дзе размяшчаецца рэдакцыя «БН», прыходзілі на прыём да старшыні Барысаўскага райвыканкама са скаргай на рэдакцыю.
Маўляў, увесь час ходзяць людзі, у пад’ездзе брудна і шумна. «Да нас у рэдакцыю прыязджала камісія выканкама па гэтай скарзе, — кажа Анатоль Букас. — Высветлілася, што заяўніца — Зінаіда Сакалоўская — наогул у гэтым доме не пражывае. Жыхары пад’езда пацвердзілі, што ніякіх прэтэнзій да рэдакцыі не маюць ... Камісія з’ехала ні з чым. Але я не выключаю, што гэты “сігнал” можа мець наступствы. Напрыклад, вынесуць пастанову аб забароне размяшчэння рэдакцыі ў жылым памяшканні. Я лічу, што ўсё гэта робіцца свядома — нам проста ўскладняюць жыццё, спрабуюць ціснуць на незалежнае (і адзінае ў горадзе) друкаванае выданне».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?