Віктар Марціновіч — папулярны журналіст і пісьменнік.
Яго матэрыялы ў «БелГазеце» нагадваюць амерыканскую «новую журналістыку» 60-х, калі журналісцкі тэкст успрымаецца праз рэфлексіі аўтара, і мову мастацкай літаратуры. Апроч таго
Марціновіч — аўтар забароненага ў Беларусі рамана «Параноя», а сёлета напісаў і змясціў у інтэрнэце «Сцюдзёны вырай».
Якой музыкай натхняецца Віктар?

«Самая для мяне любімая песня — гэта „Магутны Божа“ — кажа Віктар Марціновіч. — Урачыстая, пранікнёная, з узнёслым тэкстам і шыкоўнай музыкай.

Калі слухаеш яе, не пакідае адчуванне пафасу, які падкрэсліваецца гэтай узнёсласцю тэксту.
Для мяне гэта найлюбімейшая песня.

«Жыве Беларусь». Калі абіралі гімн Беларусі, я пачуў гэтую песню і быў вельмі ёй узрушаны, пранікся ёю.

Я веру, што калі-небудзь яна стане нашым гімнам.

У гурта Chemical Brothers ёсць песня. Калі мне робіцца маркотна, я сядаю за руль, уключаю гэтую песню і еду куды-небудзь — па мінскай кальцавой напрыклад.

Яна вельмі энэргічная і бадзёрая, самая лепшая электронная мелодыя ХХІ стагоддзя
».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?