Каля двухсот бацькоў вымушаныя былі чакаць сваіх дзяцей на Кастрычніцкай плошчы.

Каля двухсот бацькоў вымушаныя былі чакаць сваіх дзяцей на Кастрычніцкай плошчы.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей і яго першы намеснік Аляксандр Радзькоў вяртаюцца з галоўнай ёлкі краіны.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей і яго першы намеснік Аляксандр Радзькоў вяртаюцца з галоўнай ёлкі краіны.

Пакуль Аляксандр Лукашэнка прымаў удзел у навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, дзве сотні бацькоў вымушаныя былі чакаць сваіх дзяцей на Кастрычніцкай плошчы.

Добра што хоць на вуліцы марозу не было.

На галоўную ёлку краіны былі запрошаныя больш за 2 тысячы дзяцей з розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод іх — дзеці-сіроты, дзеці, якія выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях, навучэнцы-пераможцы алімпіяд.

Многія з іх змаглі прайсці на свята са сваімі бацькамі, але частка вымушана была застацца без мам і тат.

Карэспандэнт «Салідарнасці» быў сведкам таго, як каля 200 бацькоў вымушаныя былі чакаць сваіх дзяцей на вуліцы каля Палаца Рэспублікі. Побач з імі знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі на чале з намеснікам начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігарам Яўсеевым.

Тым часам, на свяце ў Палацы Рэспублікі знаходзілася кіраўніцтва краіны: Аляксандр Лукашэнка (ён прыйшоў з малодшым сынам Мікалаем), Уладзімір Макей, Аляксандр Радзькоў.

На галоўнай яліне краіны кіраўнік Беларусі ў прыватнасці заявіў (цытуецца паводле БелТА): «Радзіма, як пяшчотная маці, імкнецца сагрэць клопатам і любоўю кожнага з вас».

Усім дзецям ад імя кіраўніка Беларусі ўручылі падарункі. Па завяршэнні цырымоніі частка з іх змагла, нарэшце, аб’яднацца з бацькамі, што чакалі сваіх дзяцей на вуліцы паўтары гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?