Яўген Полудзень вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі «у сувязі са здзяйсненнем учынкаў, што дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў». Адпаведны загад 27 снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміў «Інтэрфакс».

Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Я. Полудзень абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай паводле арт. 424 ч.3 КК Беларусі,
афіцыйнае абвінавачванне было выстаўлена яўлена 16 снежня. Мера стрымання — знаходжанне пад вартай.
Палкоўнік Полудзень быў адным з самых блізкіх людзей цяперашняга міністра ўнутраных справаў Куляшова,
піша «Беларускі партызан». Полудзень быў начальнікам арганізацыйна-інспектарскага ўпраўлення ГУУС Мінска. Гэта ключавое ўпраўленне МУС, своеасаблівы мазгавы цэнтр міністэрства, які адказвае за планы, справаздачы, прававы аддзел і праверкі іншых падраздзяленняў. Аднак з часам
Полудня выжылі стуль на непрэстыжную пасаду ва ўпраўленне грамадскай бяспекі — затрымліваць палітычных апанентаў Лукашэнкі. На гэтай пасадзе ён адбыў Плошчу і Маўклівыя пратэсты, падчас якіх адбываліся масавыя затрыманні людзей на вуліцах асобамі ў цывільным.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?