27.12.2011 / 19:45

На Кубе дазволілі прыватны бізнэс 3

Урад Рауля Кастра мае намер перавесці 35–40% працаздольнага насельніцтва ў прыватны сектар.

На Кубе ад 1 студзеня 2012 года ўступаюць у сілу змены ў рамках рынкавай рэформы, згодна з якім прыватнаму сектару будзе адкрыты доступ у сферу рознічных паслуг. З гэтага моманту цесляры, слесары, фатографы і гадзіннікавыя майстры атрымаюць магчымасць рэгістраваць прыватныя прадпрыемствы і працаваць на сябе, самастойна ўсталёўваючы графік працы і кошты.

Улады Кубы выконваюць праграму лібералізацыі эканомікі, накіраваную на пераадоленне застою і стымуляванне росту шляхам зніжэння ролі дзяржавы ў эканоміцы і заахвочвання прыватнай ініцыятывы.

Да 2016 г. урад Рауля Кастра мае намер перавесці 35–40% працаздольнага насельніцтва ў прыватны сектар.

Пасля кубінскай рэвалюцыі 1959 па рашэнні Фідэля Кастра ўсе прадпрыемствы на востраве былі нацыяналізаваныя. Аднак яго пераемнік і малодшы брат Р. Кастра, які прыйшоў да ўлады ў 2008 г., адкрыта назваў падобны крок памылковым.

Акрамя таго, улады маюць намер зняць некаторыя забароны на куплю-продаж прыватнай уласнасці, надаць менш цэнтралізаваны характар ​​збору даходаў, а таксама гарантаваць дзяржпрадпрыемствам незалежнасць ад міністэрстваў у пытаннях прыняцця бізнес-рашэнняў і кіравання сродкамі.

0
ВікНік / Адказаць
27.12.2011 / 20:00
Брат пачаў разграбаць завалы? Магчыма ў другога лепш атрымаецца? А лепш звярнуцца за дапамогай к ЗША?
0
студэнт-праграміст / Адказаць
27.12.2011 / 20:28
неа-НЭП=)
0
Ахвяра цэнзуры / Адказаць
27.12.2011 / 22:53
Ох, такие люди просто так не делают. 5 годиков, экономика станет получше а дадут тем частникам по голове. Коммунист есть коммунист - овечья шкура, сладкие речи, выстрел из-за угла, удар в спину, исподтишка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру