Адмова ад пераходу на зімовы час прывяла ў апошнія месяцы 2011 года да павелічэннядарожна-транспартных здарэнняў у ранішнія гадзіны. Пра гэта было заяўлена напрэс-канферэнцыі прадстаўнікоў упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 27 снежня.
Паводле слоў старшага інспектара па асаблівых даручэннях УДАІ МУС маёра міліцыі Ганны Банадык, узрос паказчык траўматызму пешаходаў у ранішнія гадзіны, калі параўноўваць узровень траўматызму гэтых удзельнікаў дарожнага руху вечарам з леташнім перыядам, які не змяніўся.
Аднак удалося стабілізаваць сітуацыю на дарогах, штогод скарачаецца ўзровень аварыйнасці, траўматызму, і гэта нягледзячы на значнае павелічэнне колькасці транспартных сродкаў і транзітных патокаў, зазначыла Банадык.
0
0
0
0
0
0