У ходзе візыту дэлегацыі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь на чале зь першым намесьнікам старшыні Аляксандрам Саламахам на Кубу Белтэлерадыёкампанія і Кубінскі інстытут радыё і тэлебачаньня намецілі канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва.

Адбыліся рабочыя сустрэчы членаў беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі кіраўніцтва Кубінскага інстытута радыё і тэлебачаньня. На сустрэчах абмяркоўваліся напрамкі і формы ўзаемадзеяньня бакоў, вызначаныя пагадненьнем аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Беларусі і Кубінскім інстытутам радыё і тэлебачаньня, падпісаным у Менску ў лістападзе мінулага году. Дэлегацыя Белтэлерадыёкампаніі праінфармавала прэзыдэнта Кубінскага інстытута радыё і тэлебачаньня Эрнэста Лопэса і прадстаўнікоў кіраўніцтва інстытута аб рабоце Белтэлерадыёкампаніі, яе тэхнічным патэнцыяле, пэрспэктывах развіцьця і плянах работы на будучае.

Бакі дамовіліся аб абмене тэлевізійнымі праграмамі рознай тэматыкі, стварэньні перадачаў, прысьвечаных Беларусі і Кубе на тэлеканалах краінаў, апэратыўным прадастаўленьні інфармацыйных матэрыялаў па актуальных праблемах, выкарыстаньні магчымасьцяў спадарожнікавых тэлеканалаў «Беларусь‑ТБ» і Cubavision Internacional для перадачы тэлесюжэтаў аб жыцьці краінаў, узаемадзеяньні ў галіне набыцьця і паказу кубінскіх і беларускіх тэлесерыялаў, абмене журналістамі і творчымі групамі, правядзеньне Дзён беларускага і кубінскага тэлебачаньня і радыё і іншых мерапрыемствах. Акрамя таго, дэлегацыя Белтэлерадыёкампаніі на сустрэчы з намесьнікам міністра замежных спраў Рэспублікі Куба Маркасам Радрыгуэсам заявіла аб гатоўнасьці беларускага боку да развіцьця ўзаемадзеяньня ў інфармацыйнай сфэры. Прадстаўнік МЗС Кубы выказаў намер садзейнічаць у рэалізацыі падпісанага ў Менску пагадненьня аб супрацоўніцтве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?