У Мазырскім раёне загінулі тры чалавекі. Фота 112.by.

У Мазырскім раёне загінулі тры чалавекі. Фота 112.by.

 У Мазырскім раёне загінулі тры чалавекі. Фота 112.by.

У Мазырскім раёне загінулі тры чалавекі. Фота 112.by.

 У Мазырскім раёне загінулі тры чалавекі. Фота ДАІ Гомельскай вобласці для Auto.onliner.by.

У Мазырскім раёне загінулі тры чалавекі. Фота ДАІ Гомельскай вобласці для Auto.onliner.by.

 У аварыі на Гродзеншчыне загінулі пасажыры нелегальнай маршруткі. Фота Gaigrodno.by.

ДАІ Беларусі адзначае ўсплёск аварый з цяжкімі наступствамі, якія здараюцца раніцай у цёмны час сутак. У тым ліку і лабавых сутыкненняў, у якіх загінулі і пацярпелі людзі. Так, за апошнія суткі ў падобных здарэннях загінулі 7 чалавек, 6 атрымалі раненні.

Учора ўвечары ў Мазырскім раёне сутыкнуліся BMW, ГАЗ і ВАЗ, паведамляе партал Auto.onliner.by. Па інфармацыі міліцыі, кіроўца BMW (1982 г.н.) няправільна выбраў хуткасць і на паласе сустрэчнага руху па чарзе сутыкнуўся з легкавіком ВАЗ і ГАЗ, у якім, магчыма, перавозілі асуджаных. У выніку моцнага ўдару кіроўцы BMW і ВАЗ, а таксама пасажыр апошняга легкавіка (1992 г.н.) загінулі на месцы. Пацярпеў кіроўца ГАЗа.

Раніцай 28 снежня ўЛепельскім раёне кіроўца Lancia Lybra пайшоў на абгон і на паласе сустрэчнага руху яго аўто сутыкнулася з грузавым МАЗам. Кіроўца легкавіка (1989 г.н.) загінуў, яго пасажыры (двое 1989 г.н., адзін 1990 г.н.) у цяжкім стане дастаўленыя ў бальніцу.

Сёння ж раніцай на дарозе Гродна—Мінск на тэрыторыі Іўеўскага раёна сутыкнуліся Volkswagen Transporter і «Волга». Як паведамляе Auto.onliner.by са спасылкай на ДАІ Гродзенскай вобласці, у аварыі загінулі два пасажыра Volkswagen Transporter і пасажыр «Волгі». Яшчэ два пасажыра мікрааўтобуса і кіроўца легкавіка атрымалі раненні. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Volkswagen займаўся нелегальнымі перавозкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?