Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Ноччу па паўночным захадзе, днём у многіх раёнах невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. У начныя і ранішнія гадзіны па поўдні слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 5°С па ўсходзе да плюс 2°С па захадзе, днём 0 — плюс 5°С.

У Мінску заўтра, 29 снежня, раніцай і днём невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—3°С, днём плюс 1—3°С.

У наступныя двое сутак па краіне будзе воблачна з праясненнямі. 30 снежня месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°С, днём мінус 2 — плюс 4°С. 31 снежня часам снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 1°С, днём мінус 3 — плюс 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?