На працягу аднаго-двух гадоў Беларусь мае намер закупіць у Расіі вучэбныя самалёты "Як-130". Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік міністра абароны па ўзбраенні — начальнік узбраення Узброеных сіл генерал-маёр Іван Дырман.

Паводле яго слоў, пытанне аб пастаўцы гэтай авіяцыйнай тэхнікі цяпер прапрацоўваецца з расійскім бокам.

Прапрацоўваецца таксама механізм пастаўкі ў перспектыве баявых самалётаў для перааснашчэння беларускай ваеннай авіяцыі. Як адзначыў Дырман, цяпер ажыццяўляецца маніторынг тыпаў самалётаў, якія могуць быць закупленыя для беларускай арміі.

У гутарцы з журналістамі Дырман адзначыў, што ў перааснашчэнні ўзброеных сіл Беларусі дасягнуты пэўныя поспехі. Размова ў першую чаргу ідзе аб сродках разведкі, радыёэлектроннай барацьбы, кіравання і сувязі.

Намеснік міністра адзначыў, што ў апошні час надаецца сур'ёзная ўвага беспілотным авіяцыйным комплексам. Партыя беспілотнікаў для патрэб Узброеных сіл была закуплена ў 2011 годзе. Акрамя таго, паводле слоў Дырмана, у Беларусі вядзецца распрацоўка ўласных беспілотных авіяцыйных комплексаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?