05.01.2012 / 20:05

Падпішыце «Нашу Ніву», аплаціўшы электронна — новая паслуга «Белпошты» 20

«Белпошта» ўвяла новую паслугу: інтэрнэт-падпіска на папяровыя выданні. Зараз тыднёвік «Наша Ніва» можна падпісаць сабе або знаёмым праз інтэрнэт-старонку, прычым і аплаціць можна і банкаўскай карткай, і праз вэб-мані: belpost.by/services/subscription.

NN.BY

0
zielieboba / Адказаць
28.12.2011 / 16:48
толькі вось у спісе выданьняў "Нашай нівы" няма :(
0
Korj / Адказаць
28.12.2011 / 17:49
Выдатная навіна! Цяперака можна нарэшце заплаціць за інтэрнэт-вэрсыю, падпісаўшы на які-кольвек адрэс нікому не патрэбную паперу (прабачце, дрэўцы!). Ну хоць так, калі рэдакцыя ня ў стане зразумець, што стаяць гадзіну на пошце, запаўняць там асадкай штораз паперкі, каб ахвяраваць за інтэрнэт-выданьне (адзіны варыянт, які прапануе НН) - шукайце інтэрнаўтаў-пэнсыянэраў хіба. Але акрамя гумару, паважаная рэдакцыя, падумайце ўсё ж галавой, няўжо няма ніякай магчымасьці аплочваць інтэрнэт-вэрсыю праз інтэрнэт? 21-е стагодзьдзе на двары, у вас штодня наведвальнікаў сайту болей, чым наклад паперы, чаму ж аніводны варыянт інтэрнэт-аплаты вы ня можаце аформіць? Рэд. Таму што такіх людзей як Вы, няшмат. Людзі плацяць ахвяраванні на Нашу Ніву разам з камунальнымі плацяжамі, і ўсё. У нас жа ёсць пэўныя бухгалтарскія стандарты, зразумейце.
0
Кнехт / Адказаць
28.12.2011 / 18:06
Цікава даведацца, ці звярталіся менэджэры НН з прапановамі падпіскі на тыднёвік ў адміністрацыю прэзідэнта і тзп? Альбо - ад бяды падалей ...
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру