Сотавы аператар МТС прагназуе двукратны рост трафіку ў першыя гадзіны Новага года.

Для забеспячэння бесперабойнай работы сеткі кампанія пашырыць прапускную здольнасць у напрамку ад базавых станцый да камутацыйнага абсталявання, а таксама паміж камутацыйнымі вузламі Мінска і абласных цэнтраў. Акрамя таго, сумесна з вытворцамі абсталявання распрацаваны параметры, якія даюць магчымасць забяспечыць яго максімальную прадукцыйнасць.

Пры гэтым 31 снежня сотавы аператар уключыць настройкі, якія забяспечваюць максімальны пропуск трафіку. У навагоднюю ноч дадаткова будуць дзяжурыць спецыялісты кампаніі і прадстаўнікі вытворцаў абсталявання.

Мабільны аператар life:) таксама прыме меры для забеспячэння безперабойнай работы сеткі ў перыяд павышаных нагрузак.
У прыватнасці, пашырыцца канал паміж мабільным аператарам і нацыянальным аператарам электрасувязі «Белтэлекам», ёмістасць на сайтах 2G і 3G у месцах мяркуемай найбольшай загрузкі і прапускаючая здольнасць апорнай сеткі. Таксама кампаніяй будзе арганізавана дзяжурства тэхнічнага персаналу.
Мінулыя гады беларусы зведалі цяжкасці з тым, каб дазваніцца да сяброў і блізкіх у навагоднюю ноч.
У гэтым годзе сотавыя аператары абяцаюць сур’ёзна падрыхтавацца да рэзкага росту нагрузкі на сеткі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?