Някляеў У. Лісты да Волі. – Вільня: «Беларускі інфармацыйны цэнтр», 2011

Някляеў У. Лісты да Волі. – Вільня: «Беларускі інфармацыйны цэнтр», 2011

Новая кніга Някляева «Лісты да Волі» мае фармат нятоўстага агульнага сшытка ў клетку.

Клеткі сшытка карэлююцца з клеткай, турмой.

На фарзацы — сімвалічная пазнака, што кніга «здадзеная ў друк 19 снежня 2010». Але яна напісаная якраз пасля гэтай даты.

У невялікім уступе паэт распавядае, што адбывалася з ім у першыя дні пасля выкрадання з Бальніцы хуткай дапамогі — калі на волі нават былі сумневы, ці жывы ён.

Някляеў піша пра прывыканне да турмы і абуджэнне надзеі — калі ва ўмовах поўнай ізаляцыі пабачыў на абрыўку газеты словы Еўтушэнкі, адрасаваныя яму: «Валодзя, трымайся!» Паэт перажыў катарсіс, які стаў штуршком для напісання «Лістоў да Волі».

Праз краты, праз калючыя драты
Апоўначы ўсміхнулася мне ты,
І я заснуў —
і праз драты,
праз краты
З тваёй усмешкай
паляцеў
дахаты

Воля — гэта свабода, і Воля — гэта жонка Някляева, Вольга, якой прысвечаны цыкл з 30 вершаў — 29 напісаныя ва ўнутранай турме КДБ і фінальны — пад хатнім арыштам.

Апроч вершаў у кнізе змешчаная паэма «Турма». У паэме мы бачым эвалюцыю, умацаванне духу паэта ў вязніцы. Ад суму па каханай да процістаяння Турме — псіхалогіі рабства, унутранай несвабоды. Як лагічны працяг паэмы чытаецца фінальная частка кнігі — прамова Някляева ў судзе.

Кніжка мае выдатны макет і паліграфію. На жаль, яна наўрад ці трапіць у дзяржаўныя кнігарні — шукаць яе трэба будзе ў незалежных распаўсюднікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?