Блогер Павел Бераснеў параўнаў статыстку па продажы латарэйных білетаў у дзень выбараў-2010 і праз год пасля іх. Розніца аказалася ашаламляльнай.
19.12.2010 грамадзяне купілі 415,7 тысяч білетаў, а 18.12.2011 — толькі 219,3 тысячы.
Калі ў снежні 2010 года ў сярэдним прадавалася 360-400 тысяч білетаў, то праз год — толькі 210-280 тысяч. Але гэта нішто ў параўнанні з мінулым навагоднім розыгрышам, калі колькасць прададзеных білетаў дасягнула 755 тысяч.
Нягледзячы на амаль трохразовае абясцэньванне беларускага рубля, прызавы фонд у рублёвым эквіваленце не змяніўся.
Калі ў лістападзе-снежні 2010 года ён вагаўся ад 680 да 780 млн., то сёлетняй восенню ён быў амаль такім самым — 640-720 млн.
Людзі больш не вераць у лёгкую магчымасць стаць мільянерамі альбо выйграць кватэру ў сталіцы?