Напярэдадні навагодніх святаў у сувязі з актывізацыяй махляроў (sms- і інтэрнэт-віктарыны, акцыі, розыгрышы) плацежная сістэма «БелКарт» просіць усіх трымальнікаў пластыкавых картак быць пільнымі.
Аб гэтым паведамілі ў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» (БПЦ).

Як адзначаюць спецыялісты БПЦ, запаўняючы ўсялякія анкеты або адказваючы на тэлефонныя званкі, неабходна памятаць, што ні супрацоўнік банка, ні тым больш прадавец або менеджар магазіна ні пры якіх абставінах не могуць запатрабаваць ад уладальніка карткі раскрыцця сакрэтных ПІН-кодаў, пароляў.

Не рэкамендуецца таксама перадаваць картку трэцім асобам нават на невялікі перыяд часу.

ПІН-код, нумар карты, тэрмін дзеяння карты, спецыяльны трохзначны код на заднім баку карты з’яўляюцца строга канфідэнцыяльнай інфармацыяй. Паведамленне гэтай інфармацыі трэцім асобам можа прывесці да выкарыстання карты ў незаконных мэтах.

Спецыялісты БПЦ таксама раяць кантраляваць карт-рахунак;
не карыстацца пластыкавай карткай у якасці ключа для праходу ў памяшканне з магнітным сканерным замком; не запісваць значэнне ПІН-кода на пластыкавай картцы; не захоўваць значэнне ПІН-кода разам з пластыкавай карткай.

«Пры выяўленні страты (крадзяжу) пластыкавай карткі (яе рэквізітаў) або пры ўзнікненні падазрэнняў, што картка або яе рэквізіты маглі стаць даступныя зламыснікам, трэба неадкладна заблакаваць карту, для чаго неабходна патэлефанаваць у кругласутачную службу сэрвісу кліентаў або ў кантакт-цэнтр банка, які выдаў картку», — падкрэслілі ў БПЦ.

***

ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» створана ў 2002 годзе шэрагам найбуйнейшых банкаў і прамысловых прадпрыемстваў Беларусі для развіцця безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак і развіцця інфраструктуры абслугоўвання трымальнікаў картак.

БПЦ абслугоўвае большасць банкаматаў і інфакіёскаў у краіне, прадастаўляючы комплекс паслуг па працэсінгу аперацый з банкаўскімі картамі, у тым ліку аўтарызацыю картачных аперацый, вядзенне ідэнтыфікацыйных баз дадзеных карт, банкаматаў і тэрміналаў, персаналізацыю карт, працэсінг і клірынг аперацый з картамі плацежных сістэм, што дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, падключэнне і абслугоўванне банкаматаў і тэрміналаў у пунктах продажу.

Членамі сістэмы «БелКарт» з’яўляюцца Нацыянальны банк Беларусі і яшчэ 16 банкаў краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?