31.12.2011 / 10:54

Любімыя песні: Вячаслаў Дзіянаў 6

Вячаслаў Дзіянаў называе сам сябе «мадэратарам рэвалюцыі» — менавіта дзякуючы ягонай суполцы «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» у Беларусі распачаліся вечары апладысментаў, а Дзіянаў нечакана пераўтварыўся ў аднаго з самых вядомых маладых беларускіх палітыкаў. Для рубрыкі «Любімыя песні» Вячаслаў сам падабраў відэаролікі і папрасіў слова народ у тэксце пісаць з вялікай літары

«Песня ДДТ «Правда на правду», выклікае ў мяне разнастайныя пачуцці. 1993 годзе сышліся ў смяротнай барацьбе 2-е сістэмы. Яны были розныя ідэалагічна, розных каштоўнасцей і розныя ў падыходзе да дзяржаўнага ладу. Гэта песня адлюстроўвае настрой тых часоў… і тое, што па розныя бакі былі людзі са сваімі поглядамі і яны адстойвалі праўду да апошняга. Лёс, у тым ліку і Беларусі, залежаў ад тых падзей у Маскве. Сталася як сталася, але, калі б перамаглі путчысты, вядома, што для Незалежнасці Беларусі, гэта было б значна больш дрэнна, чым гістарычная перамога каманды Ельцына.

Песня НРМ «Лёгкія-лёгкія» — песня, якую мне падабаецца слухаць у незалежнасці ад настрою. Гэта песня пра тое, што Народ складаны і зразумець яго вельмі цяжка, з яго праблемамі і перамогамі, з жахамі і смеласцю, нянавісцю і дабратой. Песня як бы нам кажа, што трэба любіць наш Народ з усей яго разнастайнасцю.

Песня Віктара Цоя «Дальше действовать будем мы». Кожны раз, калі я яе праслухоўваю, надае мне дадатковы пазітыўны імпульс на цэлы дзень. Хочацца адразу брацца за тую працу, якую раней адкладаў. Разумееш, што шмат залежыць ад волі чалавека, ад калектыўнай волі каманды. Што добрая каманда і сур’ёзны падыход да працы — гэта падмурак вялікіх перамог. Разуменне таго, што мы маладыя, а нашы ворагі старэйшыя за нас — рэванш будзе і мы яго ўбачым».

ЮУ

0
згадалася / Адказаць
31.12.2011 / 13:49
Дыянэтыка (дзіянетыка) -- папулярная ў часы перабудовы методыка пазбаўлення ад негатыву рэактыўнага розуму
0
Бенедзікт / Адказаць
31.12.2011 / 13:52
Не ведаю Дзіянава. Затое ведаю ЛЮБІМЫЯ ПЕСЬНІ Бенедзікта. Пад чорнай вішняй.Палеглым за наш край. http://www.youtube.com/watch?v=WBh28Rpv90Y Не размаўляй на мове акупантаў. http://www.youtube.com/watch?v=apU3QeDovic САЮЗ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ 1943-44 гг. http://www.youtube.com/watch?v=qSwVeT69H6M Лічу, што гэтыя песьні павінен ведаць кожны беларус.
0
valkyrija / Адказаць
31.12.2011 / 13:54
Гэта цывілізацыйны выбар. Але хавацца даводзіцца на Захадзе. ------------------- Усё ж Ельцын з усімі недахопамі быў САПРАЎДНЫМ. Цяпер гэтыя дутыя крэмлядзі з раздутымі торсамі - нашчадкі расейскай ахранкі... У Шаўчука на 5.56-5.58 здаецца айцец Мень ідзе? Не ведаю у твар яго. Расея... святару сякерай па галаве і... макашовы наперад... Помніцца яшчэ выстава мастака-дызайнера Іллі - аднаго з трох загінулых хлопцаў. Забылася, што было там, толькі ўражанне таленавітасці засталося... Вольскі, Цой - без каментароў :)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру