Па дакументах, кіроўца фуры вёз толькі дзесяць тон ружаў. Супрацоўнікі Брэсцкай мытні выявілі перавышэнне на чатыры тоны. 47 тысяч кветак канфсікавалі.
Іх кошт ацэнены ў 1,3 млрд. рублёў.
Здарэнне адбылося на мінулых выходных на пункце пропуску «Казловічы».
У лістападзе ў «Казловічах» ужо канфіскоўвалі 40 тысяч кветак. Адметна, што іх таксама везлі з Чэхіі ў Расію.