Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, БеларускіПЭН-Цэнтр , Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцілі пра заснаванне Літаратурнай прэміі Гедройца за найлепшую кнігу прозы якая выйшла ў 2011 годзе на беларускай мове.
Ежы Гедройц (1906–2000) — публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыжскага часопіса «Kultura». Ён нарадзіўся ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай.
Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка» (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках). На пачатку 2012 г. будзе абвешчаны
Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы адбудзецца 3 сакавіка 2012 года, у Міжнародны дзень пісьменніка.Сярод узнагародаў — магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.
Права прапаноўваць кнігі для ўключэння ў
Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна даслаць або перадаць у сядзібу БеларускагаПЭН-Цэнтра падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 5 асобнікаў намінаванай кнігі.
У журы конкурсу ўвайшлі як беларусы (пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт, старшыня Беларускага
На сёння журы разгледзела больш за дваццаць прэтэндэнтаў. Аднак у ахвочых
яшчэ ёсьць магчымасць падаць заяўку да 10 студзеня 2012 г.
Заяўкі можна падаваць на паштовы адрас: 220050 Мінск,
Даведкі па пытаннях вылучэння: