Наталля Радзіна піша, што «гэтая беспрэцэдэнтная атака толькі даказвае эфектыўнасць нашай працы». Хартысты абяцаюць аднавіць увесь архіў як найхутчэй.
«Сервер не скампраметаваны і слабінаў на самім сайце няма, — піша electroname.com. — Злачынцы сумелі завалодаць паролем ад адміністратыўнай часткі CMS і ўручную выдалілі частку архіва. Напад ажыццяўляўся з IP
Імаверна, пароль удалося перахапіць з дапамогай траяна, устаноўленага на адным з камп’ютараў супрацоўнікаў сайта. Доступ да сайту зачынены і ў найбліжэйшы час кантэнт будзе адноўлены з бэкапу. Пасля гэтага сайт запрацуе ў нармальным рэжыме».
Нагадаем, што пасля Плошчы хартысты эмігравалі і працуюць з-за межаў Беларусі.