fota auto.onliner.by
16 чалавек пацярпела вечарам 29 снежня ў Мінску ў выніку сутыкнення трамвая, у якога сапсаваліся тармазы, з тралейбусам маршруту № 33, паведаміла сталічнае ўпраўленне МНС.
ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа. Трамвай, які рухаўся ў дэпо, спускаўся з горкі і самастойна спыніцца не мог.
Частка пацярпелых дастаўлена ва ўстановы аховы здароўя брыгадамі хуткай дапамогі і медыцынскай службай пажарнай
Інфармацыя пра стан пацярпелых удакладняецца.
Як паведамляе рэсурс auto.onliner.by са спасылкай на відавочцаў, вадзіцель трамвая спрабавала папярэдзіць людзей, крычала і размахвала рукамі, але прадухіліць аварыю не атрымалася. Тралейбус-«гармонік» склаўся напалам. Трамвай ледзь не збіў пешаходаў, якія ўжо сталі перасякаць праезную частку. У гэтым ДТЗ таксама атрымаў пашкоджанні аўтамабіль BMW.
Да месца аварыі выехала каля дзесяці машын «хуткай».Крыху раней на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Куйбышава адбылася яшчэ адна аварыя з удзелам трамвая, які сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем.
0
0
0
0
0
0