Следам за ўзломам сайта charter97.org пачалася DdoS-атака на яго, паведаміла рэдактар рэсурсу Наталля Радзіна.

«Падобна, стаіць задача знішчыць сайт. Думаю, што можа дайсці і да фізічнай расправы», — выказала гіпотэзу журналістка. Паводле яе слоў, стала вядома пра спробу ўзлому паштовых скрыняў Ірыны Багданавай (сястра зняволенага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава), Ірыны Халіп (жонка Саннікава) і Наталлі Каляды (дырэктар Свабоднага тэатра).

Раней Радзіна паведаміла, што невядомыя зламыснікі выкралі ўсе паролі і пачалі знішчаць матэрыялы, размешчаныя на гэтым апазіцыйным рэсурсе. На сайце быў размешчаны правакацыйны матэрыял, да якога рэдакцыя не мае ніякага дачынення. У ім утрымліваліся абразлівыя выказванні на адрас Ірыны Халіп.

Радзіна перакананая, што гэта справа рук беларускіх спецслужбаў.
Рэдактар інтэрнэт-рэсурсу нагадала, што сайт неаднаразова зазнаваў DDoS-атакі і блакаванне, аднак цяперашняя сітуацыя, паводле яе слоў, беспрэцэдэнтная. «Трэба нагадаць, што гэта крымінальнае злачынства, і тыя, хто гэта робіць, будуць пакараныя», — сказала журналістка.

Яна выказала надзею, што ўдасца ў самыя кароткія тэрміны аднавіць працу сайта і знішчаны архіў.

Рэдакцыя «Хартыі’97» размяшчаецца ў Вільні. Наталля Радзіна атрымала ў Літве палітычнае прыстанішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?