Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) прыняў рашэнне накласці забарону на ўжыванне і продаж цыгарэт у час 14-га чэмпіянату Еўропы па футболу — Еўра-2012.

УЕФА ўвядзе поўную забарону на ўжыванне і продаж цыгарэт і іншых тытунёвых вырабаў на ўсіх стадыёнах Польшчы і Украіны, дзе будзе праходзіць турнір, — для ўсіх без выключэння месц унутры перыметра стадыёнаў як у памяшканнях, так і на адкрытым паветры.

Такая стратэгія забароны на курэнне і продаж тытунёвых вырабаў у час чэмпіянату была распрацавана сумесна з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ), Сусветнай федэрацыяй сэрца, Еўрапейскай сеткай стадыёнаў здароўя і мясцовымі арганізацыйнымі камітэтамі ў Польшчы і Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?