Да канца 2007 году Ўкраіна плянуе інвэставаць каля 50 млн. даляраў у рэканструкцыю інфраструктуры па прыняцьці нафты ў рамках агульнага зь Літвой і Беларусьсю праекту, які мае «застрахаваць» яго ўдзельнікаў ад верагодных нафтавых блякадаў з боку Расеі. Пра гэта паведамляе газэта «Камэрсант‑Украіна» з спасылкай на крыніцу, якая займае высокую пасаду ў дэпартамэнце нафтавай, газавай і нафтаперапрацоўчай прамысловасьці Мінпаліваэнэрга.

Рэканструяваць плянуеццца нафтабазы і чыгуначныя эстакажы па перагрузцы нафты, якая паступае зь Літвы. «Насамперш, гаворка ідзе пра стварэньне рэзэрвуарнага парку на Драгабыцкім, Надвірнянскім і Крамянчугскім НПЗ», — паведаміла крыніца ў міністэрстве.

Афіцыйна ў кабінэце міністраў пра падрабязнасьці праекту не расказваюць. Аднак у прэсавай службе віцэ‑прэм’ера Ўкраіны Андрэя Клюева пацьвердзілі, што праца над ім праектам сапраўды вядзецца.

Нагадаем, прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус учора заявіў, што Літва сумесна з Украінай і Беларусьсю распрацоўвае альтэрнатыўную сыстэму пастаўкі нафты для таго, каб забясьпечыць незалежнасьць гэтых краінаў ад паставак расейскай сыравіны.

Паводле АФН