Аляксандр Лукашэнка сёння наведае Радашковіцкую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
У гэтай установе, якая дзейнічае з 1960 года, цяпер налічваецца 89 выхаванцаў. Школа-інтэрнат мае лыжную, хакейную і веласіпедную базы, памяшканні для гульні ў тэніс і більярд, спартыўную залу, стадыён, баскетбольную і валейбольную пляцоўкі, што дае магчымасць праводзіць фізкультурна-аздараўленчую работу на належным узроўні. Працуе бібліятэка, абсталяваная камп’ютарам і тэлевізарам. Бібліятэчны фонд налічвае 25 тыс. экзэмпляраў кніг.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ