За студзень-лістапад у Беларусі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 4 млрд. 792 млн. долараў. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. Для параўнання: за студзень-лістапад 2010 года сальда складала 8 млрд. 283,6 млн. долараў.

У студзені-лістападзе гэтага года аб’ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 47,1% у параўнанні з такім жа перыядам 2010 года і склаў 77 млрд. 811,8 млн. долараў. Экспарт за 11 месяцаў павялічыўся на 63,7% да 36 млрд. 509,9 млн. доларў, імпарт — на 35% да 41 млрд. 301,8 млн. долараў.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў 7 млрд. 447,3 млн. долараў

(за студзень-лістапад 2010 года — мінус 5 млрд. 717,7 млн.). Экспарт вырас на 44% да 17 млрд. 821,7 млн. долараў, імпарт — на 39,7% да 25 млрд. 269 млн. долараў. Аб’ём знешняга гандлю за студзень-лістапад склаў 43 млрд. 90,7 млн. долараў (на 41,5% больш).

Сальда ў гандлі з краінамі Мытнага саюза склалася адмоўнае ў 9 млрд. 386 млн. долараў (за студзень-лістапад 2010 года — мінус 6 млрд. 828,3 млн.). Экспарт вырас на 38,5% да 13 млрд. 112,9 млн. долараў, імпарт — на 38,1% до 22 млрд. 508,9 млн. долараў. Аб’ём знешняга гандлю за студзень-лістапад склаў 35 млрд. 621,8 млн. долараў (на 38,2% больш).

Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 9 млрд. 854 млн. долараў
(за студзень-лістапад 2010 года — мінус 6 млрд. 935,9 млн.). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 39,6% да 34 млрд. 907,8 млн. долараў. Экспарт вырас на 38,6% (да 12 млрд. 526,9 млн. долараў), імпарт — на 40,1% (да 22 млрд. 380,9 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам знізіўся на 5,5% да 714 млн. долараў. Экспарт вырас на 35,7% (да 586 млн.), імпарт знізіўся на 60,5% (да 128 млн.). Сальда ў гандлі з Казахстанам склалася станоўчае ў 458 млн. долараў (за студзень-лістапад 2010 года — плюс 107,6 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 54,8% і склаў 34 млрд. 721,1 млн. долараў. Экспарт павялічыўся на 88,1% да 18 млрд. 688,2 млн. долараў, імпарт — на 28,3% да 16 млрд. 32,9 млн. долараў. Сальда склалася станоўчае ў 2 млрд. 655,3 млн. долараў (за аналагічны перыяд мінулага года — мінус 2 млрд. 565,9 млн. долараў).

На прэс-канферэнцыі 23 снежня Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сярод пазітыўных момантаў адыходзячага года — «тэндэнцыі па станоўчым гандлёвым балансе».
«Мы былі ў стане, навёўшы парадак у краіне, плаціць вельмі вялікія грошы [за імпарт] і прадаваць даражэй экспарт. Гэта звязана з тым, што і цэны на харчаванне, якое мы пастаўляем на экспарт, падраслі, з тым, што Расія, як асноўны наш рынак, пачала плаціць нам добрыя грошы за тавар, які мы пастаўляем, а гэта — прыток валюты», — сказаў Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?