Як паведаміла рэдактарка апазіцыйнага рэсурсу Наталля Радзіна, днём 30 снежня, каля 15-й гадзіны, невядомыя пачалі мяняць змест інфармацыйных матэрыялаў, таму рэдакцыя пакуль зняла з сайта ўсе апошнія нататкі.

«Праводзіцца расследаванне. Пакуль яно не завершана, на працягу некалькіх дзён сайт можа не працаваць», — сказала Радзіна. Яна заявіла, што ўзлом рэсурсу 29 і 30 снежня, а таксама DDoS-атака, якая была ў першы дзень, — справа беларускіх спецслужбаў.

Рэдакцыя «Хартыі» знаходзіцца ў Літве, дзе Радзіна атрымала палітычны прыстанак. Яна была абвінавачана па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?