Гэта прадугледжана ўказам № 616 «Аб узмацненні сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян», які 30 снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта,

прадугледжана павелічэнне з 1 студзеня дапамог:

— на дзяцей, якім больш як 3 гады і якія выхоўваюцца ў малазабяспечаных сем’ях, да 50% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ);

— для догляду дзіця-інваліда да 18 гадоў да 100% БПМ;

— на дзяцей да 18 гадоў, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, да 70% БПМ;

— для догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, да 100% БПМ, дзвюх і болей грамадзян згаданых катэгорый да 120% БПМ.

Прыняцце гэтага ўказа будзе спрыяць узмацненню сацыяльнай абароны найбольш уразлівых слаёў насельніцтва ў наяўнай эканамічнай сітуацыі, зазначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?