Палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч дзякуе ўсім, «хто працягвае змагацца за свабоду, а таксама тым, яго падтрымлівае».

Прывітанне ён перадаў праз сваю жонку Марыну Адамовіч, якая мела спаткаванне з палітвязнем 20 снежня ў Шклоўскай калоніі.

Пра словы падзякі Марына Адамовіч паведаміла на прэс-канферэнцыі жонак палітвязняў, што прайшла сёння, 30 снежня.

***

Павіншаваць Міколу Статкевіча ці проста падтрымаць лістом, можна напісаўшы на гэты адрас:
213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, папраўчая калонія № 17.

Разам з ім у гэтай жа калоніі сядзіць анархіст Арцём Пракапенка.

Мікола Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў за ўдзел у Плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0